1. Хто любіць настаўленьне, той любіць веды; а хто ненавідзіць засьцярогі, той невук.
  2. Добры здабывае ласку ў Госпада; а чалавека падступнага Ён асудзіць.
  3. Ня сьцьвердзіць сябе чалавек беззаконьнем; а корань праведнікаў непахісны.
  4. Дабрачынная жонка — вянок мужу свайму; а ганебная — як гнілізна ў касьцях у яго.
  5. Помыслы праведных — праўда, а намыслы бязбожных — падступнасьць.
  6. Словы бязбожных — засада на кроў, а вусны праведных ратуюць іх.
  7. Як кранецца бязбожных няшчасьце — і няма іх, а дом праведных стаіць.
  8. Хваляць чалавека паводле меры розуму ягонага, а распусны сэрцам будзе ў пагардзе.
  9. Лепей быць простым, але мець працу, чым быць ганарыстым, але ня мець хлеба.
  10. Праведны дбае і пра жыцьцё быдла свайго, а сэрца бязбожных жорсткае.
  11. Хто ўрабляе зямлю сваю, насыціцца хлебам; а хто ідзе па сьлядах гультаёў, той розумам бедны.
  12. Бязбожны хоча злавіць яго ў сетку зла; а корань праведных цьвёрды.
  13. Бязбожны ловіцца грахамі вуснаў сваіх; а праведны выйдзе зь бяды.
  14. Ад плоду вуснаў сваіх чалавек насычаецца дабром, і плата чалавеку — паводле дзеяў рук ягоных.
  15. Дарога немысьля простая ў вачах ягоных; а хто слухае рады, той мудры.
  16. У немысьля адразу выяўляецца гнеў ягоны, а разумны тоіць абразу.
  17. Хто кажа тое, што ведае, той кажа праўду: а ў сьведкі ілжывага — ашуканства.
  18. Сёй-той пустаслоў б'е як мечам, а язык мудрых — ацаляе.
  19. Вусны праўдзівыя вечна жывуць, а ілжывы язык — хвіліну.
  20. Хітрына — у сэрцы ў зламысьнікаў, радасьць — у міратворцаў.
  21. Ня станецца праведніку ніякага ліха, а бязбожныя будуць напоўнены злом.
  22. Агіда Госпаду — вусны ілжывыя, а хто гаворыць праўду, даспадобы Яму.
  23. Чалавек разважлівы ўтойвае веды, а сэрца немысьляў выказвае дурасьць.
  24. Рука руплівая здабудзе ўладу, а гультайская пад данінай будзе.
  25. Смутак на сэрцы падаўляе чалавека, а добрае слова разьвесяляе яго.
  26. Праведнік паказвае блізкаму свайму дарогу, а дарога бязбожных уводзіць іх у згубу.
  27. Гультай ня смажыць сваёй дзічыны; а чалавек руплівы мецьме каштоўны набытак.
  28. На дарозе праўды — жыцьцё, і на сьцежцы яе няма сьмерці.

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/20/12/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2016