1. Лепш кавалак чэрствага хлеба і зь ім мір, чым дом, поўны заколатага быдла, з разладам.
  2. Разумны раб валадарыць над шалапутным сынам і між братамі падзеліць спадчыну.
  3. Плавільня — на срэбра, і гарніла — пад золата, а сэрцы выпрабоўвае Гасподзь.
  4. Ліхадзей слухае вусны беззаконных, ілгун слухаецца вуснаў беззаконных.
  5. Хто ганіць убогага, той ганіць Госпада ягонага; хто радуецца няшчасьцю, той не застаецца без пакараньня.
  6. Вянок старых — сыны сыноў, і словы дзяцей — бацькі іхнія.
  7. Ня прыстоіць неразумнаму важная прамова, тым болей знакамітаму — вусны ілжывыя.
  8. Хабар — каштоўны камень у вачах таго, хто валодае ім; куды ні зьвернецца ён, яму шчасьціць.
  9. Хто прыкрывае правіну — шукае любові; а хто зноў нагадвае пра яе, той праганяе сябра.
  10. На разумнага мацней дзее вымова, чым на неразумнага сто ўдараў.
  11. Злосьнік шукае толькі зла; таму жорсткі анёл будзе пасланы супраць яго.
  12. Лепей сустрэць чалавеку мядзьведзіху зьбязьдзетненую, чым неразумнага ў дрымоце ягонай.
  13. Хто за дабро плаціць злом, ад дома таго не адыдзецца зло.
  14. Пачатак свары — як прарыў вады; пакінь свару раней, чым разгарыцца яна.
  15. Хто апраўдвае бязбожніка і вінаваціць праведнага — абодва агідныя Госпаду.
  16. Навошта скарб у руках у неразумнага? Каб набыць мудрасьць, у яго няма розуму.
  17. Сябар любіць ва ўсякі час і, як брат, явіцца ў няшчасьці.
  18. Чалавек малога розуму дае руку і паручаецца за блізкага свайго.
  19. Хто любіць свары, любіць грэх; і хто высока ўзносіць вароты свае, той шукае падзеньня.
  20. Падступнае сэрца ня знойдзе дабра, і падступны язык упадае ў бяду.
  21. Калі нарадзіў хто немысьля — сабе на гора, і бацька немысьля не парадуецца.
  22. Вясёлае сэрца ацаляе, а пануры дух сушыць косьці.
  23. Бязбожны вымае гасьцінец з-за пазухі, каб скрывіць шляхі правасудзьдзя.
  24. Мудрасьць — перад абліччам у разумнага, а вочы неразумнага — на канцы зямлі.
  25. Неразумны сын — прыкрасьць бацьку свайму і крыўда маці сваёй.
  26. Нядобра і вінаваціць невінаватага, і біць вяльможу за праўду.
  27. Разумны і ўстрымлівы ў словах сваіх, і разумны мае халодную кроў.
  28. І неразумны, калі маўчыць, можа здацца мудрым, і разважлівым, калі замыкае вусны свае.

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/20/17/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2016