1. Чалавек, які насуперак засьцярогам робіцца ўпарты, будзе раптам зламаны, і ня будзе яму дапамогі.
  2. Калі множацца праведнікі, весяліцца народ; а калі пануе бязбожнік, стогне народ.
  3. Чалавек, які любіць мудрасьць, радуе бацьку свайго; а які знаецца з распусьніцамі, той траціць маёмасьць.
  4. Цар правасудзьдзем мацуе зямлю, а аматар хабару руйнуе яе.
  5. Чалавек, які лісьлівіць сябру свайму, сьцеле сетку пад ногі яму.
  6. У грэху ліхога чалавека — сетка яму, а праведнік весяліцца і радуецца.
  7. Праведнік старанна дасьледуе цяжбіну бедных, а бязбожнік не разьбірае справы.
  8. Людзі разбэшчаныя бунтуюць горад, а мудрыя суцішаюць мяцеж.
  9. Разумны чалавек, калі судзіцца з чалавекам неразумным, ці злуецца, ці сьмяецца — ня мае спакою.
  10. Крыважэрныя людзі ненавідзяць бязбожнага, а праведныя клапоцяцца за яго жыцьцё.
  11. Неразумны ўвесь гнеў свой вылівае, а мудры стрымлівае яго.
  12. Калі ўладар слухае ілжывыя прамовы, дык і ўсе служкі ў яго бязбожныя.
  13. Бедны і ліхвяр сустракаюцца адзін з адным; але сьвятло вачам таго і другога дае Гасподзь.
  14. Калі цар судзіць бедных па праўдзе, дык трон ягоны назаўсёды ўцьвердзіцца.
  15. Дубец і засьцярога даюць мудрасьць; а занядбаны хлопчык робіць сорам сваёй маці.
  16. Пры памнажэньні бязбожных множыцца беззаконьне; а праведнікі ўбачаць падзеньне іхняе.
  17. Карай сына твайго, і ён дасьць табе спакой, і прынясе радасьць душы тваёй.
  18. Няма адкрыцьця згары чалавеку разбэшчанаму, а хто жыве паводле закону — той шчасны.
  19. Словамі не навучыш раба; бо, хоць ён і разумее іх, але ня слухаецца.
  20. Ці бачыў ты чалавека неабачлівага ў словах сваіх? на неразумнага болей надзеі, чым на яго.
  21. Калі змалку выхоўваць раба ў дастатку, дык і пазьней ён захоча быць сынам.
  22. Чалавек гнеўлівы заводзіць свару, а запальчывы шмат грэшыць.
  23. Ганарыстасьць чалавека прыніжае яго, а сьціплы духам здабывае гонар.
  24. Хто дзеліцца са злодзеем, той ненавідзіць душу сваю; ён чуе праклён, але не абвяшчае пра тое.
  25. Боязь перад людзьмі ставіць сетку; а хто спадзяецца на Госпада, будзе ў бясьпецы.
  26. Многія шукаюць прыхільнага.
  27. Мярзота праведнікам — чалавек няправедны, і мярзота бязбожнаму — той, хто ідзе простай дарогай.

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/20/29/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2017