1. Слова Лемуіла цара. Настаўленьне, якое дала яму маці ягоная:
  2. што, сыне мой? Што, сыне ўлоньня майго? Што, сыне зарокаў маіх?
  3. Не аддавай жанчыне сілы тваёй, ні шляхоў тваіх пагубніцам цароў.
  4. Не царам, Лемуіле, не царам піць віно, і не князям — сякеру,
  5. каб, напіўшыся, яны не забылі закона і не перакруцілі суд усіх прыгнечаных.
  6. Дайце сякеру таму, хто гіне, і віно засмучанаму душою;
  7. хай ён вып'е і забудзе беднасьць сваю і не згадае больш пра сваю пакуту.
  8. Размыкай вусны свае за безгалосага і дзеля абароны ўсіх занядбаных.
  9. Размыкай вусны свае дзеля правасудзьдзя і дзеля беднага і гаротнага.
  10. Хто знойдзе дабрадзейную жонку? цана яе вышэй за жэмчуг.
  11. Пэўнае ў ёй сэрца мужа яе, і не застанецца ён бяз прыбытку.
  12. Яна аддае яму дабром, а ня злом, ва ўсе дні жыцьця свайго.
  13. Здабывае воўну і лён, і ахвотна працуе сваімі рукамі.
  14. Яна, як купецкія караблі, здалёку вязе свой хлеб.
  15. Яна ўстае на досьвітку, і раздае ежу ў доме сваім і належнае слугам сваім.
  16. Падумае пра поле, і купляе яго; ад плёну рук сваіх садзіць вінаграднік.
  17. Апярэзвае сілаю сьцёгны свае і мацуе мышцы свае.
  18. Яна адчувае, што занятак яе добры, і — сьветач яе ня тухне і ўначы.
  19. Працягвае рукі свае да прасьніцы, і пальцы яе бяруцца за верацяно.
  20. Далоню сваю яна растуляе беднаму, і руку сваю падае ўбогаму.
  21. Не баіцца сьцюжы для сям'і сваёй, бо ўся сям'я яе апранута ў двайную адзежу.
  22. Яна робіць сабе дываны; вісон і пурпура — вопратка яе.
  23. Муж яе вядомы каля брамы, калі сядзіць са старэйшынамі зямлі.
  24. Яна робіць покрывы, і прадае, і паясы дастаўляе купцам Фінікійскім.
  25. Моц і прыгажосьць яе — вопратка яе, і весела глядзіць яна ў будучыню.
  26. Вусны свае растуляе з мудрасьцю, і добрая парада на языку ў яе.
  27. Яна сочыць за гаспадаркай у доме сваім і ня есьць хлеба гультайскага.
  28. Устаюць дзеці — і дагаджаюць ёй, — муж, і хваліць яе:
  29. «шмат было жонак дабрадзейных; але ты пераўзышла іх усіх».
  30. Мілавіднасьць падманлівая і прыгажосьць марная; а жонка, якая баіцца Госпада, вартая пахвалы.
  31. Дайце ёй ад плёну рук яе, і хай праславяць яе каля брамы ўчынкі яе!

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/20/31/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2017