1. Найвышэйшая песьня Саламонава.
  2. Няхай вусны яго мяне пацалуюць! Бо лепшыя за віно твае ласкі.
  3. Ад водару мазяў тваіх імя тваё — як разьлітае міра; таму і дзяўчаты цябе кахаюць.
  4. Надзь мяне! Мы пабяжым за табою; — цар мяне ўвёў у харомы свае! Радавацца і весяліцца будзем з табою; — больш за віно будзем славіць пяшчоты; цябе годнасна любяць!
  5. Ерусалімскія дочкі! Чорная я, прыгажуня сабою, нібы намёты Кідара ці полагі Саламонавыя.
  6. Не зважайце на смугласьць маю; гэта сонца мяне апаліла: сыны маёй маці ўгневаліся на мяне, — вінаграднікі вартаваць мне казалі, — свайго вінаградніка я не ўпільнавала.
  7. Ты скажы, каханьне маёй душы, дзе ты пасьвіш? дзе апоўдні ты адпачываеш? навошта бадзяцца мне каля статкаў сяброў тваіх?
  8. Калі гэтага ты ня знаеш, найпрыгажэйшая краска-дзяўчына, дык ідзі па авечых сьлядах і пасьві свае казьляняткі каля буданоў пастушыных.
  9. З кабыліцаю з фараонавай калясьніцы параўнаў я цябе, каханая.
  10. Прыгожыя шчокі твае пад падвескамі, шыю тваю аздабляюць каралькі;
  11. зробім табе залатыя падвескі са срэбнымі іскрамі.
  12. Пакуль цар за сталом весяліўся, мой народ разьліваў пахошчы.
  13. Мне мой мілы — як ладанка зь мірай; начуе ў мяне на грудзях,
  14. мне мой мілы — як скрыпеню гронка ў мяне ў вінаградніках Эн-гэдзі.
  15. Якая прыгожая ты, каханая! якая прыгожая ты! Твае вочы — дзьве галубіцы!
  16. Які ты прыгожы, мой любы, які ты ласкавы, і ложак наш — зелень;
  17. стрэхі дамоў нашых — кедры, столі іх — кіпарысы.

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/22/01/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2017