1. Прароцтва пра Маава. — Так! уначы будзе зруйнаваны Ар-Мааў і зьнішчаны; так! уначы будзе зруйнаваны Кір-Мааў і зьнішчаны!
  2. Ён узыходзіць да Баіта і Дывона, узыходзіць на вышыні, каб плакаць; Мааў галосіць над Нэво і Мэдэваю; ва ўсіх іх астрыжаныя галовы, ва ўсіх паголеныя бароды.
  3. На вуліцах яго падпярэзваюцца вярэтаю; на дахах яго і на плошчах яго ўсё галосіць, тоне ў сьлёзах.
  4. І лямантуе Эсэвон і Элеала: голас іх чуецца да самай Яацы; за імі і воіны Маава галосяць; душа яго абурана ў ім.
  5. Галосіць сэрца маё па Мааве; уцякаюць зь яго да Сігора, да трэцяй Эглы; ідуць на ўсход Лухіцкі з плачам; па дарозе Харанаім з плачам; па дарозе Харанаімскай страшэнна лямантуючы;
  6. бо воды Німрыма счэзьлі, лугі засохлі, трава выгарэла, — прапала зялёнае.
  7. Таму яны рэшткі сабранага і ашчаджанага імі пераносяць за раку Аравійскую.
  8. Бо лямант па ўсіх межах Маава, да Эглайма плач ягоны;
  9. бо воды Дымона напоўніліся крывёю, і Я навяду на Дымон яшчэ новае, — ільвоў на ўцекачоў з Маава і на тых, што засталіся ў краіне.

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/23/15/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2017