1. О, калі б Ты разадраў нябёсы і сышоў! горы расталі б ад аблічча Твайго,
  2. як ад палючага агню, як ад таго, што кіпяціць ваду, каб імя Тваё зрабіць вядомым ворагам Тваім; ад аблічча Твайго здрыгануліся б народы.
  3. Калі Ты ўчыняў страшэнныя дзеі, якіх мы не чакалі, і сыходзіў, — горы ратавалі ад аблічча Твайго.
  4. Бо адвеку ня чулі, ня слухалі вухам, і ніякае вока ня бачыла іншага бога, акрамя Цябе, каб столькі зрабіў тым, што спадзяюцца на яго.
  5. Ты літасьціва сустракаў таго, хто радуецца і робіць праўду, спамінае Цябе на шляхах Тваіх. Але вось, Ты згневаўся, бо мы здавён грашылі; і як жа мы будзем выратаваны?
  6. Усе мы зрабіліся — як нячысты, і ўся праведнасьць наша — як запэцканая вопратка; і ўсе мы пабляклі, як ліст, і беззаконьні нашыя, як вецер, нясуць нас.
  7. І няма каму заклікаць імя Тваё, хто пастанавіў бы моцна трымацца за Цябе: таму Ты схаваў ад нас аблічча Тваё і пакінуў нас гінуць ад беззаконьняў нашых.
  8. Але сёньня, Госпадзе, Ты — Айцец наш; мы — гліна, а Ты — стваральнік наш, і ўсе мы — творы рукі Тваёй.
  9. Ня гневайся, Госпадзе, бязь меры, і ня вечна памятай беззаконьне. Паглядзі ж: мы ўсе народ Твой.
  10. Гарады сьвятыні Тваёй зрабіліся пусткаю; пусткаю стаўся Сіён, Ерусалім спустошаны.
  11. Дом асьвячэньня нашага і славы нашай, дзе бацькі нашы праслаўлялі Цябе, спалены агнём, і ўсе каштоўнасьці нашыя зрабаваныя.
  12. Пасьля гэтага ці ж будзеш яшчэ стрымлівацца, Госпадзе, ці будзеш маўчаць і караць нас бязь меры?

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/23/64/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2016