1. Яфрэм пасьвіць вецер і ганяецца за ўсходнім ветрам, кожны дзень памнажае ілжу і спусташэньні; заключаюць яны саюз з Асурам, і ў Егіпет вывозіцца алей.
  2. Але і зь Юдам у Госпада суд, — і Ён наведае Якава па дарогах ягоных, аддасьць яму паводле дзеяў ягоных.
  3. Яшчэ ў чэраве ў маці запыняў ён брата свайго, а ўзмужнеўшы змагаўся з Богам.
  4. Ён змагаўся з анёлам — і перамог; плакаў і благаў Яго; у Віфляеме Ён знайшоў нас і там гутарыў з намі.
  5. А Гасподзь ёсьць Бог Саваоф; Сутны — імя Яго.
  6. Зьвярніся і ты да Бога твайго: назірай міласьць і суд і спадзявайся на Бога твайго заўсёды.
  7. Хананэянін зь няправільнымі вагамі ў руцэ любіць крыўдзіць;
  8. і Яфрэм кажа: «аднак я разбагацеў; назапасіў сабе маёмасьці, хоць ва ўсіх маіх працах ня знойдуць нічога незаконнага, што было б грэхам».
  9. А Я, Гасподзь Бог твой ад самай зямлі Егіпецкай, зноў пасялю цябе ў кушчах, як у дні сьвята.
  10. Я гаварыў прарокам і памнажаў уявы і праз прарокаў ужываў прытчы.
  11. Калі Галаад зрабіўся Авэнам, дык яны сталі марныя, у Галгалах калолі ў ахвяру цялят, і ахвярнікі іхнія стаялі як крушні на межах поля.
  12. Уцёк Якаў на палі Сірыйскія, і служыў Ізраіль за жонку і за жонку вартаваў авечак.
  13. Праз прарока вывеў Гасподзь Ізраіля зь Егіпта і праз прарока Ён ахоўваў яго.
  14. Моцна раздражніў Яфрэм Госпада, і за тое кроў яго пакіне на ім і кляцьбу яго аберне Гасподзь на яго.

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/28/12/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2016