1. Пастыраў вашых умаўляю я, супастыр і сьведка цярпеньняў Хрыстовых і саўдзельнік у славе, якая павінна адкрыцца:
  2. пасьвіце Божы статак, які ў вас, наглядайце за ім ня з прынукі, а з ахвоты і богаспадобна, ня дзеля гнюснай карысьлівасьці, а з руплівасьці,
  3. і не пануючы над спадчынай Божай, а даючы прыклад статку, —
  4. і калі зьявіцца Пастыраначальнік, вы атрымаеце неўвядальны вянок славы.
  5. Таксама і малодшыя, карэцеся пастырам; а ўсе, скараючыся адно аднаму, набярэцеся пакорлівай мудрасьці, таму што Бог ганарыстым працівіцца, а пакорным дае мілату.
  6. Дык вось упакорцеся пад моцнай рукою Божай, хай узьнясе вас у свой час;
  7. усе клопаты вашыя ўскладзеце на Яго, бо Ён дбае пра вас.
  8. Цьверазейце, чувайце, бо супраціўнік ваш д'ябал ходзіць, як рыклівы леў, шукаючы каго праглынуць;
  9. стойце супроць яго цьвёрдаю вераю, ведаючы, што такія самыя цярпеньні выпадаюць і братам вашым у сьвеце.
  10. А Бог усялякай мілаты, паклікаўшы нас у вечную славу Сваю ў Хрысьце Ісусе, Сам пасьля нядоўгага цяпреньня вашага, няхай удасканаліць вас, няхай угрунтуе, няхай умацуе, няхай зробіць непахіснымі.
  11. Яму слава і ўлада навекі вечныя. Амін.
  12. Гэта сьцісла напісаў я вам праз Сылуана, вернага, як думаю, вашага брата, каб упэўніць вас, суцяшаючы і сьведчачы, што гэта ў ісьціне мілата Божая, у якой вы стаіце.
  13. Вітае вас выбраная, падобна вам, царква ў Вавілоне і Марк, сын мой.
  14. Вітайце адно аднаго пацалункам любові. Мір вам усім у Хрысьце Ісусе. Амін.

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/46/05/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2016