1. Старац — выбранай Спадарыні і дзецям яе, якіх я люблю ў ісьціне, і ня толькі я, але і ўсе, хто спазанаў ісьціну,
  2. дзеля ісьціны, якая жыве ў нас і будзе з намі вечна:
  3. хай будзе з вамі мілата, літасьць, мір ад Бога Айца і ад Госпада Ісуса Хрыста, Сына Айца, у ісьціне і любові.
  4. Я вельмі ўсьцешыўся, што знайшоў сярод дзяцей тваіх такіх, якія ходзяць у ісьціне, як мы атрымалі ў наказ ад Айца.
  5. І сёньня прашу цябе, Спадарыня, ня як новую запаведзь прадпісваючы табе, а тую, якую маем ад пачатку, — каб мы любілі адно аднаго.
  6. Любоў бо ў тым, каб жылі мы паводле запаведзяў Ягоных. Гэта — тая запаведзь, якую вы чулі ад пачатку, каб жылі згодна зь ёю,
  7. бо многія зваднікі ўвайшлі ў сьвет, якія не вызнаюць Ісуса Хрыста, што прыйшоў у плоці: такі чалавек ёсьць зваднік і антыхрыст.
  8. Сачэце за сабою, каб нам ня страціць таго, над чым мы працавалі, а каб атрымалі поўную ўзнагароду.
  9. Кожны, хто пераступае вучэньне Хрыстовае і ня жыве ў ім, ня мае Бога; а хто жыве ў вучэньні Хрыстовым, той мае і Айца і Сына.
  10. Хто прыходзіць да вас і ня прыносіць гэтага вучэньня, таго ня прымайце ў дом і ня вітайце яго;
  11. бо хто яго вітае, той мае ўдзел у ліхіх учынках ягоных.
  12. Многае маю пісаць вам, ды не хачу на паперы чарнілам; а спадзяюся прыйсьці да вас і гутарыць вуснамі ў вусны, каб радасць вашая была поўная.
  13. Вітаюць цябе дзеці сястры твае выбранае. Амін.

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/49/01/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2016