1. І вось разважыў я сам сабе ня ісьці да вас зноў з засмучэньнем;
  2. бо калі я засмучаю вас, дык хто ж парадуе мяне, як ня той, хто засмучаны мною?
  3. Гэта самае і пісаў я вам, каб, прыйшоўшы, ня мець засмучэньня ад тых, за каго мне сьлед было радавацца; бо я за ўсіх вас пэўны, што мая радасьць ёсьць радасьць і ўсім вам.
  4. Ад вялікае скрухі і прыгнечанага сэрца я пісаў вам зь вялікімі сьлязьмі не на тое, каб засмуціць вас, а каб вы спазналі любоў, якое я маю багата да вас!
  5. А калі хто засмуціў, дык не мяне засмуціў, а часткова — каб не сказаць многа — і ўсіх вас.
  6. Такому досыць і гэтае кары ад многіх,
  7. так што вам лепей ужо дараваць яму і пашкадаваць яго, каб не апанаваў яго надта вялікі смутак,
  8. і таму прашу вас не абысьці яго любоўю.
  9. На тое бо я і пісаў, каб выпрабаваць вас, ці ва ўсім вы паслухмяныя.
  10. А каму вы ў чым даруеце, таму і я; бо і я, калі каму ў чым дараваў, дараваў дзеля вас у імя Хрыстовае,
  11. каб не зрабіў нам шкоды сатана; бо нам вядомы ягоныя намыслы.
  12. Прыйшоўшы ў Трааду для зьвеставаньня пра Хрыста, хоць мне і адчынены дзьверы былі Госпадам,
  13. я ня меў спакою духу майму, бо не знайшоў там брата майго Ціта; а разьвітаўшыся зь імі, я пайшоў у Македонію.
  14. Але дзякаваць Богу, Які заўсёды дае нам перамогу ў Хрысьце і духмянасьць ведаў пра Сябе пашырае праз нас у кожнай мясьціне.
  15. Бо мы Хрыстовая духмянасьць Богу ў тых, што ратуюцца і што гінуць.
  16. Адным — водар сьмертаносны на сьмерць, а другім — водар жыўнасны на жыцьцё! І хто здольны на гэта?
  17. Мы не прадаём слова Божага, як многія, а прапаведуем шчыра, як ад Бога, перад Богам, у Хрысьце.

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/54/02/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2016