1. Таму, браты сьвятыя, супольнікі нябеснага пакліканьня, уразумейце Пасланца і Першасьвятара вызнаньня нашага, Ісуса Хрыста,
  2. Які верны Таму, Хто паставіў Яго, як і Майсей ва ўсім доме Ягоным.
  3. Ён бо варты тым большае славы перад Майсеем, чым большы гонар мае ў параўнаньні з домам той, хто ўладкаваў яго;
  4. бо кожны дом ладкуецца некім; а Хто ўладкаваў усё, ёсьць Бог.
  5. І Майсей верны ўва ўсім доме Ягоным, як службіт, на сьведчаньне таго, што трэба было абвясьціць.
  6. А Хрыстос — як Сын у доме Ягоным; а дом Ягоны — мы, калі толькі адвагу і спадзяваньне, якімі хвалімся, цьвёрда захаваем да канца.
  7. Чаму, як кажа Дух Сьвяты, «сёньня, як пачуеце голас Ягоны,
  8. не зжарсьцьвеце сэрцаў вашых, як у час смуты, у дзень спакушэньня ў пустыні,
  9. дзе спакушалі мяне бацькі вашы, выпрабоўвалі Мяне і бачылі дзеі Мае сорак гадоў.
  10. Таму Я і ўгневаўся на той род, і сказаў: »няспынна блукаюць сэрцам, ня зьведалі яны пуцявінаў Маіх;
  11. таму я прысягнуў у гневе Маім, што яны ня ўвойдуць у спачын Мой«.
  12. Глядзеце, браты, каб ня было ў кім у вас сэрца ліхога і нявернага, каб вам не адступіцца ад Бога жывога.
  13. А настаўляйце адно аднаго кожны дзень, пакуль можна казаць »сёньня«, каб хто з вас не зжарсьцьвеў, зьвёўшыся грэхам;
  14. Бо мы зрабіліся супольнікамі Хрысту, калі толькі пачатае жыцьцё цьвёрда ўтрымаем да канца,
  15. пакуль гаворыцца: »сёньня, як пачуеце голас Ягоны, не зжарсьцьвеце сэрцаў вашых, як у час смуты".
  16. Бо некаторыя, што чулі, пачалі абурацца; але ня ўсе, што выйшлі зь Егіпта з Майсеем.
  17. На каго ж гневаўся Ён сорак гадоў? Хіба не на тых, што зграшылі, чые косьці засталіся ў пустыні?
  18. Супроць каго прысягаў, што ня ўвойдуць у спачын Ягоны, калі ня супроць непакорлівых?
  19. І вось, бачым, што яны не маглі ўвайсьці за няверства.

Постоянная ссылка на эту страницу bibleonline.ru/bible/bel/65/03/.

Выбор перевода и языка



© Библия Онлайн, 2003-2016